Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

05.04.2021

Міхаіл Міхадзюк: Беларусь і Расія будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ядзернай энергетыкі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

2 красавіка 2021 года намеснік Міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе да Дня яднання Беларусі і Расіі.

Намеснік Міністра адзначыў, што спектр напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ахоплівае практычна ўсе сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін і кожны год прырастае новымі актуальнымі праектамі, у тым ліку пашыраецца двухбаковае ўзаемадзеянне ў ядзернай энергетыцы.

Самы маштабны сумесны праект - будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі. Яго рэалізацыя садзейнічае ўмацаванню сувязяў паміж краінамі - у прамысловасці, энергетыцы, навуцы, адукацыі і іншых галінах.

«Рашэнне аб будаўніцтве ўласнай атамнай станцыі Рэспубліка Беларусь прыняла ў 2008 годзе. Праект быў закладзены ў аснову Канцэпцыі энергетычнай бяспекі і закліканы істотна павысіць энергетычную незалежнасць нашай краіны», - нагадаў Міхаіл Міхадзюк. Навукоўцамі праведзена комплексная праца па аналізе і ацэнцы наяўных на сусветным рынку праектаў АЭС і кампаній па іх рэалізацыі. У выніку выбраны расійскі «АЭС - 2006» новага пакалення «тры плюс». Гэта праект адпавядае самым высокім міжнародным патрабаванням і рэкамендацыям МАГАТЭ і адрозніваецца падвышанымі характарыстыкамі бяспекі.

Атамная станцыя будуецца ў Беларусі мінімум на 60 гадоў, а з улікам практыкі падаўжэння тэрмінаў эксплуатацыі рэактараў - 80 гадоў.

У бягучым годзе першы блок БелАЭС плануецца ўвесці ў прамысловую эксплуатацыю. У адпаведнасці з графікам прасоўваюцца працы і на другім энергаблоку. Яго гатоўнасць - 80%. У сакавіку ў актыўную зону рэактара другога энергаблока загружаны імітатары цеплавыдзяляльных зборак. У бліжэйшы час спецыялісты пачнуць падэтапы халодна-гарачай абкаткі рэактарнай устаноўкі.

Праект БелАЭС адкрыў добрыя магчымасці для пашырэння двухбаковага партнёрства ў галіне навукі і адукацыі. Так, у рамках рэалізацыі падпраграмы «Падрыхтоўка кадраў для ядзернай энергетыкі» дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзеёжная палітыка» у перыяд c 2014 га па 2019 гг каля 80 спецыялістаў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» прайшлі навучанне ў Іванаўскім дзяржаўным энергетычным універсітэце імя В.І. Ленина», Нацыянальным даследчым ядзерным інстытуце «МІФІ» (НДЯУ МІФІ) IАТЭ НДЯУ МІФІ г.Обнiнск) і іншых расійскіх цэнтрах. Пры садзейнічанні расійскіх спецыялістаў на БелАЭС створаны сучасны вучэбна-трэніровачны цэнтр. Істотна ўмацаваліся сувязі з расійскімі калегамі ў Беларускага аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны».

Не менш важная сумесная работа Беларусі і Расіі ў сферы ядзернай энергетыкі на міжнародных пляцоўках, узаемадзеянне па ключавых аспектах супрацоўніцтва з вядучымі міжнароднымі арганізацыямі ў сферы радыяцыйнай і ядзернай бяспекі - МАГАТЭ, Сусветнай асацыяцыяй арганізацый эксплуатуючых атамныя электрастанцыі, Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі.

Як расказаў Міхаіл Міхадзюк у інтэрв'ю журналістам, нядаўна ад расійскіх партнёраў паступілі новыя прапановы аб супрацоўніцтве. «Мы атрымалі вялікі пакет прапаноў ад расійскіх арганізацый. Там шмат пытанняў па навуцы, узаемаадносінам з Інстытутам «Сосны», Акадэміяй навук. Ёсць прапановы па ядзернай медыцыне. Ёсць пытанні, якія тычацца эксплуатацыі атамнай станцыі», - удакладніў ён. Прапановы таксама датычацца сумеснай рэалізацыі праектаў за мяжой. У бліжэйшы час яны будуць дэталёва прааналізаваны беларускім бокам.

Апошняя змена 05.04.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы