Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

08.02.2021

Зацверджаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў БелАЭС

Крыніца: БелТА

Урад Беларусі зацвердзіў парадак прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лютага 2021 года №71, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, прыёмка ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока АЭС павінна ажыццяўляцца прыёмачнай камісіяй з афармленнем адпаведнага акта. У склад прыёмачнай камісіі ўключаюцца кіраўнікі альбо намеснікі кіраўнікоў дзяржорганаў і іншых арганізацый у адпаведнасці з пералікам дзяржорганаў і іншых арганізацый, які таксама вызначаны дадзенай пастановай. Старшынёй прыёмачнай камісіі вызначаны намеснік міністра энергетыкі, які курыруе пытанні ядзернай энергетыкі, а яго намеснікам - генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга".

Прыёмачная камісія будзе правяраць гатоўнасць закончанага будаўніцтвам пускавога комплексу блока АЭС да бяспечнай эксплуатацыі, ацэньваць якасць будаўнічых, мантажных і пусканаладачных работ і іх адпаведнасць праектнай дакументацыі, патрабаванням нарматыўнай дакументацыі, у адпаведнасці з якімі былі выкананы работы па праектаванні, будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока.

Таксама камісіі трэба будзе ацанiць адпаведнасці прымаемага блока патрабаванням ядзернай, радыяцыйнай, прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспецы, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, у сферы энергетыкі і газазабеспячэння, аб ахове працы. Члены прыёмачнай камісіі будуць таксама правяраць адпаведнасці атрыманых фактычных паказчыкаў уводзiмых у дзеянне магутнасцяў велічыням, прадугледжаных праектнай дакументацыяй, ацэньваць якасць і бяспеку матэрыялаў, канструкцый і вырабаў і інш.

Датай прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока АЭС будзе лічыцца дата падпісання членамі прыёмачнай камісіі акту.

У лік дзяржорганаў, якія выдаюць заключэння, увайшлі спецыялізаваная інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта, органы санітарнага нагляду, Дзяржпрамнагляд, органы пажарнага нагляду, органы нагляду ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды, дзяржаўная інспекцыя працы, органы энергетычнага і газавага нагляду, галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі, ДАІ.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Апошняя змена 08.02.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы