Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

22.12.2020

Віншаванне міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча з прафесійным святам - Днём энергетыка

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны энергетычнай галіны!

Ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам - Днём энергетыка!

Энергетычны комплекс займае адно з вядучых месцаў у эканоміцы краіны і вызначае развіццё многіх яе галін. Ад яго эфектыўнай працы залежыць эканамічны дабрабыт дзяржавы, якасць жыцця і камфорт нашых грамадзян.

2020 год быў няпростым ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, зніжэння тэмпаў эканамічнага росту ў свеце, паслаблення гандлёва-эканамічных сувязяў паміж краінамі. Аднак арганізацыі галіны падышлі да яго завяршэння з годнымі вынікамі, паспяхова справіліся з галоўнай задачай - па надзейным, бесперабойным энергазабеспячэннi рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва.

Адыходзячы год быў адзначаны рэалізацыяй буйных інвестыцыйных праектаў, найважнейшы з якіх - будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Першы энергаблок БелАЭС, у адпаведнасці з графікам збудавання, у лістападзе падлучаны да аб'яднанай энергасістэмы, пачалася выпрацоўка электраэнергіі. Для нашай краіны падзея - гістарычная. Беларусь увайшла ў сусветны атамны клуб, што стала магчымым дзякуючы прафесійнай і зладжанай працы вялікай каманды беларускіх і расійскіх спецыялістаў. Наперадзе ў нас яшчэ больш адказны этап - увод першага энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю.

Важным вынікам работы галіны сталі праекты па рэканструкцыі вузлавых размеркавальных падстанцый «Беларуская», «Ліда», «Баранавічы», «Полацк», уводу электракатлоў на ЦЭЦ і буйных кацельняў, будаўніцтва піка-рэзервовых крыніц энергазабеспячэння на аб'ектах у рамках інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму краіны. Мадэрнізуецца і электрасеткавая інфраструктура: за год пабудавана і рэканструявана больш за 1,6 тыс. ліній электраперадачы. Гэтая праца будзе працягнута, што дазволіць пашырыць магчымасці для падлучэння жылога фонду да электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, істотна павысіць надзейнасць энергасістэмы.

Рэалізуюцца праекты па развіццю газаразмеркавальнай сістэмы краіны. У 2020 годзе ўведзена ў эксплуатацыю каля 1 тысячы кіламетраў газаправодаў розных катэгорый, газіфікавана прыродным газам больш за 15 тысяч кватэр.

Вялікая ўвага надаецца ўкараненню ў галіны сучасных тэхналогій аўтаматызацыі і цыфравізацыі, інтэлектуальных сістэм кіравання, якія павышаюць якасць энергазабеспячэння ў гарадах і сельскай мясцовасці, робяць яго максімальна камфортным для спажыўцоў.

Эфектыўнае развіццё энергетыкі - заслуга кожнага, хто працуе ў галіне. Прыміце словы шчырай падзякі за вашу плённую працу, адданасць справе, самаадданасць і высокі прафесіяналізм. Асаблівая павага нашым ветэранам, якія сваёй працай заклалі трывалую аснову для развіцця энергетычнага комплексу, умацавання энергетычнай незалежнасці краіны, перадалі свае вопыт і веды маладым пакаленням.

Жадаю ўсім вам і вашым блізкім, паважаныя калегі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, новых поспехаў і дасягненняў у прафесійнай дзейнасці на карысць нашай роднай Беларусі!

Міністр энергетыкі
Рэспубліка Беларусь
В. М. Каранкевіч

Апошняя змена 22.12.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы