Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

23.12.2019

Лядовую пляцоўку і аўтавакзал у Астраўцы пабудуюць у рамках дзяржінвестпраграмы

Крыніца: «Астравецкая праўда»

Зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2020 год. Адпаведны ўказ №468 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З улікам інвестыцыйных магчымасцяў рэспубліканскага бюджэту праграмай прадугледжваецца канцэнтрацыя сродкаў на аб'ектах, уводзімых у эксплуатацыю ў 2020 годзе, і на пераходных аб'ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

На фінансаванне 107 аб'ектаў, уключаных у праграму, у 2020 годзе мяркуецца накіраваць Br581 млн, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў - Br177 млн, сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Br134 млн, сродкаў дзяржаўнага мэтавага фонду нацыянальнага развіцця - Br105 млн.

Акрамя таго, на 2020 год намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 27 аб'ектаў, у тым ліку крытай лядовай пляцоўкі і аўтавакзала ў Астраўцы, сярэдняй школы і iнтэрната Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, дзіцячых дашкольных устаноў у Мінскай вобласці, храма Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках у Мінску, цэнтра медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску, маста праз раку Заходні Буг на аўтамабільнай дарозе Р94 Брэст - мяжа Рэспублікі Польшча (Дамачава), 7 жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот.

Усяго ў 2020 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 48 аб'ектаў. Будуць пабудаваны раённая бальніца, цэнтр творчасці моладзі ў Астраўцы, школа Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ў Мінску, спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Цэнтр бяспекі МНС у Мінску, дарослая і дзіцячая паліклінікі ў Гомелі. Прадугледжваецца завяршэнне рэканструкцыі рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах Слонімскага раёна і іншых аб'ектаў.

Апошняя змена 23.12.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы