Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

16.09.2019

Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у рабоце 63-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

16 верасня 2019 г. у Венскім міжнародным цэнтры адкрылася 63-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ. У працы форуму прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Міхадзюком. У складзе дэлегацыі прадстаўнікі Дзяржатамнагляду МНС, МЗС, ДНУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны» НАН Беларусі, Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Генеральная канферэнцыя МАГАТЭ прадоўжыцца да 20 верасня 2019 г. Падчас пленарных пасяджэнняў і тэматычных секцый будуць абмеркаваны актуальныя пытанні сучаснага стану і задач на перспектыву Сусветнай ядзернай энергетыкі: ядзерная і радыяцыйная бяспека; фізічная ядзерная бяспека; умацаванне дзейнасці агенцтва ў галіне тэхнічнага супрацоўніцтва і іншыя.

Ва ўсе дні працы Генеральнай канферэнцыі ў штаб-кватэры МАГАТЭ будзе прадстаўлены стэнд Рэспублікі Беларусь, які праінфармуе ўдзельнікаў форуму аб гатоўнасці нацыянальнай ядзернай інфраструктуры да эксплуатацыі Беларускай АЭС.

Чытаць 249 разоў Апошняя змена 16.09.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы