Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

12.08.2019

Практычная адпрацоўка аварыйных планаў БелАЭС запланавана ў кастрычніку

Крыніца: БелТА

Практычная адпрацоўка аварыйных планаў Беларускай АЭС запланавана ў кастрычніку 2019 года. Такая інфармацыя прыводзіцца ў аглядзе стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі за 2018 год, які размешчаны на сайце Дзяржатамнагляду, паведамляе БЕЛТА.

"У кастрычніку 2018 года адбылося комплекснае вучэнне па адпрацоўцы ўнутранага аварыйнага плана Беларускай АЭС. Запланавана таксама практычная адпрацоўка знешняга і ўнутранага аварыйных планаў БелАЭС у кастрычніку 2019 года", - адзначаецца ў аглядзе.

Знешні план (ахоўных мерапрыемстваў пры радыяцыйнай аварыі на АЭС) зацверджаны ў сакавіку 2018 года, унутраны план (мерапрыемствы па абароне персаналу ў выпадку аварыі на АЭС) - у маі 2018-га. Па ініцыятыве Беларусі на завяршальным этапе распрацоўкі знешняга аварыйнага плана праект дакумента быў вывучаны экспертамі МАГАТЭ і атрымаў станоўчую ацэнку.

Сярод прыярытэтных задач сёння - завяршэнне працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока №1 Беларускай АЭС, завоз ядзернага паліва на пляцоўку атамнай станцыі, развіццё метадалогіі і практыкі нагляднай дзейнасці, уключаючы падрыхтоўку да нагляду за ўводам у эксплуатацыю і эксплуатацыяй АЭС, развіццё дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні надзвычайных сітуацый з улікам будаўніцтва атамнай станцыі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.

Апошняя змена 12.08.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы