Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 7-03-38

10.05.2019

Супрацоўнікі Беларускай АЭС адзначылі Дзень Перамогі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», на чале з генеральным дырэктарам М. В. Філімонавым, 9 мая 2019 г. прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу з нагоды 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Мерапрыемства прайшло ў лесапаркавай зоне горада ля помніка савецкім воінам і партызанам. Адкрыў мітынг старшыня Астравецкага райвыканкама I. Я. Шалудзін. «Гэта асаблівае, самае ўшанаванае свята для кожнага беларуса, сапраўды ўсенароднае свята са слязамі на вачах. 9 Мая - рэха часу, калі ў цяжкіх умовах, крок за крокам, народ вызваляў сваю зямлю ад акупантаў. У нашай памяці назаўжды застанецца гераізм тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны здолеў вытрымаць усе выпрабаванні. 74 гады таму савецкі народ атрымаў перамогу ў самай страшнай крывавай вайне. І гэты дзень назаўсёды застанецца днём вялікага народнага подзвігу», – адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна.

Падчас мерапрыемства адбылося асвячэнне мемарыяльнай пліты, з імёнамі жыхароў Астравецкага раёна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама, падчас мітынгу адбылася пасадка алеі «Бэз перамогі», у якой узялі ўдзел ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый.

Прадстаўнікі працоўных калектываў і арганізацый Астравецкага раёна ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воінам вызваліцелям.

Завяршыўся мітынг урачыстым праходжаннем воінскіх падраздзяленняў, сіл МНС і Міністэрства ўнутраных спраў.

Чытаць 237 разоў Апошняя змена 10.05.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы