Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

28.12.2018

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»

Крыніца:

27 снежня 2018 г. у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» наведалі Астравецкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У госці да выхаванцаў цэнтра прыйшлі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы - начальнік аддзела кадраў Марына Пылінская, сакратар першаснай арганізацыі БРСМ Святлана Шчэпта і актывіст моладзежнага руху Беларускай АЭС Кацярына Пылінская.

Варта адзначыць, што гэта не першы візіт супрацоўнікаў Беларускай АЭС у дзіцячыя ўстановы, якія адбываюцца рэгулярна і не толькі ў рамках афіцыйных мерапрыемстваў. Да прыкладу, супрацоўнікі прадпрыемства не аднойчы наведвалі Варнянскі сацыяльны прытулак, які знаходзіцца за дзясятак кіламетраў ад атамнай станцыі, якая будуецца. Кожны раз падобныя візіты суправаджаюцца жывымi зносінамі з хлопцамі, правядзеннем разнастайных мерапрыемстваў, якія арганізоўваюць для дзяцей моладзежныя актывісты прадпрыемства. Зразумела, у гэтыя дні не абыходзіцца і без падарункаў.

Такім жа насычаным і стаў чарговы візіт у цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Супрацоўнікі беларускай АЭС прывезлі з сабой і перадалі дзецям цацкі і развіваючыя гульні. А таксама: печыва, цукеркі і іншыя прысмакі - самы жаданы падарунак для любога дзіцяці ў навагоднiя святы!

Апошняя змена 28.12.2018
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы