Надрукаваць гэтую старонку
Сёння, 16:53

Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Напярэдадні Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня, галоўнай тэмай мерапрыемства стала абмеркаванне розных аспектаў гістарычнага ўз'яднання беларускага народа, як фактару нацыянальнага гонару.

Мерапрыемства адкрыў намеснік генеральнага дырэктара Беларускай АЭС па агульных пытаннях Барыс Парамонаў. Ва ўступным слове Барыс Пятровіч ажыццявіў кароткі экскурс у гісторыю падзеі, якая адбылася 17 верасня 1939 года, і пазначыў яе ролю і значэнне для сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Абмеркаванне прадоўжыў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Павел Мялешка, які назваў яднанне беларускіх зямель адной з найважнейшых гістарычных падзей для нашага народа і асновай свабоднай, моцнай і квітнеючай Беларусі.

Начальнік Астравецкага РАНС Андрэй Бабічаў у сваім выступе спыніўся на абстаноўцы з пажарамі і іх наступствах у рэгіёне. У сувязі з сезонам збору грыбоў, Андрэй Бабічаў нагадаў удзельнікам мерапрыемства галоўныя правілы паводзін у лесе, а таксама заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць у побыце пажарныя апавяшчальнікі.

Актуальным пытанням культуры бяспекі прысвяціў свой выступ начальнік аддзела надзейнасці і аналізу бяспекі Беларускай АЭС Мікалай Карпенка.

У заключнай частцы мерапрыемства яго ўдзельнікі задалі пытанні дакладчыкам і атрымалі разгорнутыя, кампетэнтныя адказы.

Апошняя змена Сёння, 16:53

Галерэя малюнкаў