Новы шэдэўр майстра размясціўся на вуліцы Аэрадромнай на адным з дамоў, дзе пражываюць работнікі станцыі. Эскіз і дэталі палатна абмяркоўваліся сумесна з заказчыкам – горадаўтваральным прадпрыемствам Беларускай АЭС.
Мастак адштурхнуўся ад Года беларускай жанчыны, але ад адзіночнага партрэта перайшоў да больш глыбокага сэнсу: жанчына – гэта ўвасабленне сям'і, таму на карціне яна не адна, а з мужам і дзецьмі.
Па словах аўтара, малюнак будзе радаваць вока гадоў 10 мінімум. Для стварэння карціны выкарыстоўвалася добрая фасадная фарба з керамічнай пылам.
Нягледзячы на сваю навізну, карціна ўжо карыстаецца папулярнасцю ў сацыяльных сетках жыхароў і гасцей горада атамшчыкаў Астраўца.