Надрукаваць гэтую старонку
Сёння, 18:38

На Беларускай АЭС вызначылі "лепшых" кіроўцаў

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Галоўны пастулат атамшчыкаў "Бяспека вышэй за ўсё". Гэта датычыцца і рэактара, і кіравання службовым аўтамабілем. У мэтах павышэння культуры бяспекі і адточвання прафесійных навыкаў на Беларускай АЭС прайшлі спаборніцтвы па прафмайстэрстве сярод вадзіцеляў аўтатранспартнага цэха.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах было пададзена 18 заявак. На працягу двух тыдняў вадзіцелі БелАЭС змагаліся за званне "лепшага" ў 3 катэгорыях: легкавы аўтамабіль, грузавы аўтамабіль і аўтобус. У праграме спаборніцтваў 4 этапы: праверка ведаў ПДР; праверка ведаў па ахове працы, пажарнай бяспецы і аказанне першай дапамогі пацярпеламу; ліквідацыя ўзгарання транспартнага сродку пасля ДТЗ; праверка навыкаў кіравання транспартным сродкам. Сёлета сярод удзельнікаў спаборніцтваў ёсць пачаткоўцы, якія, дарэчы, прайшлі выпрабаванні на найвышэйшым узроўні і занялі прызавыя месцы.

"На атамнай станцыі дысцыпліна і прафесіяналізм на найвышэйшым узроўні. Вадзіцелі забяспечваюць лагістыку на ўсім прадпрыемстве, а самае галоўнае - нясуць адказнасць за бяспеку пасажыраў. Спаборніцтвы па прафмайстэрстве дазваляюць ацаніць магчымасці і прапампаваць прафесійныя навыкі. Мне было цікава паўдзельнічаць у гэтых спаборніцтвах. Здаровая канкурэнцыя прысутнічала на ўсіх этапах. У нас дружны калектыў, але калі секундамер у руках суддзі адлічвае секунды, хочацца выканаць заданне лепш і хутчэй астатніх. Уключаецца азарт," - пракаментаваў пачатковец спаборніцтваў, кіроўца 6 разраду Яўген Мандрык.

Вынікі спаборніцтваў такія:

Пераможцы ў катэгорыі "Лепшы вадзіцель легкавога транспартнага сродку":

1 месца - Барадко В.С.

2 месца - Грабоўскі А.С.

3 месца - Казлоўскі В.А.

Пераможцы ў катэгорыі "Лепшы вадзіцель грузавога транспартнага сродку":

1 месца - Курыла В.I.

2 месца - Масальскі А.I.

3 месца - Гіновіч А.М.

Пераможцы ў катэгорыі "Лепшы кіроўца аўтобуса":

1 месца - Міхалоўскі В.В.

2 месца - Мандрык Е.М.

3 месца - Суровіч П.В.

Удзельнікам, якія занялі прызавыя месцы ў асобных катэгорыях, былі ўручаны спецыяльныя дыпломы ад прадпрыемства, а таксама памятныя падарункі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Пераможцы спаборніцтваў па прафесійным майстэрстве сярод вадзіцеляў аўтатранспартнага цэха Беларускай АЭС адправяцца прадстаўляць прадпрыемства на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Апошняя змена Сёння, 18:38

Галерэя малюнкаў