Надрукаваць гэтую старонку
30.06.2026

Маладзёжны актыў ААТ "Беларуськалій" наведаў Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Маладзёжную дэлегацыю гарнякоў на Беларускай АЭС вітаў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бабовіч.

Сяргей Алегавіч распавёў маладым работнікам "Беларуськалія" пра тое, як прымалася рашэнне аб будаўніцтве першай Беларускай АЭС і ключавой ролі ў гэтым Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Асаблівы акцэнт у зносінах з гасцямі прадпрыемства быў зроблены на выбары самага сучаснага і бяспечнага праекта, а таксама генеральнага падрадчыка па ўзвядзенню Беларускай АЭС: Дзяржаўнай карпарацыі "Расатам".

Генеральны дырэктар атамнай электрастанцыі азнаёміў маладых калійшчыкаў з бяспечнымі і экалагічнымі тэхналогіямі мірнага атама і зрабіў кароткі экскурс у гісторыю атамнай энергетыкі.

Таксама, Сяргей Бабовіч падкрэсліў важнасць міжгаліновага супрацоўніцтва моладзі і адзначыў, што менавіта маладым спецыялістам трэба будзе развіваць прамысловы і энергетычны патэнцыял суверэннай Беларусі.

Асаблівую цікавасць гасцей выклікала экскурсія па вучэбна-трэніровачным цэнтры атамнай электрастанцыі, у якім ажыццяўляецца падрыхтоўка персаналу Беларускай АЭС. На гасцей прадпрыемства вялікае ўражанне зрабіў поўнамаштабны трэнажор пульта кіравання энергаблокам. Тут удзельнікі дэлегацыі змаглі на свае вочы ўбачыць, як адпрацоўваюцца навыкі персаналу і адбываецца кіраванне найскладанымі тэхналагічнымі працэсамі.

Фінальнай часткай візіту стала дыялогавая пляцоўка "Моладзь БелАЭС. Перспектывы развіцця". Спецыяліст групы ідэалагічнай работы Віялета Аляксеевец і маладыя супрацоўнікі ААТ "Беларуськалій" абмеркавалі сучасныя падыходы ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на прадпрыемствах. Дыялог атрымаўся жывым і адкрытым.

Апошняя змена 30.06.2026

Галерэя малюнкаў