Надрукаваць гэтую старонку
24.06.2026

Святары Аляксандра-Неўскага храма наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Святары храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў г. Мінску, на чале з настаяцелем протаіерэем Мікалаем Коржычам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь, старшынёй апякунскага савета храма Уладзімірам Дражыным, 23 чэрвеня 2026 г. наведалі Беларускую АЭС.

На атамнай станцыі гасцей сустракалі генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Сяргей Бабовіч, першы кіраўнік прадпрыемства, старшыня Савета ветэранаў Міхаіл Філімонаў, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы Георгій Савіцкі.

Візіт пачаўся з наведвання храма прападобнага Серафіма Сароўскага, размешчанага каля вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС. Айцец Георгій распавёў кароткую гісторыю збудавання храма, а госці былі глыбока ўражаныя яго архітэктурай і ўнутраным убраннем.

У інфармацыйным цэнтры АЭС Сяргей Бабовіч і Міхаіл Філімонаў азнаёмілі гасцей з гісторыяй айчыннай атамнай энергетыкі і збудавання Беларускай АЭС, акцэнтаваўшы ўвагу на строгім захаванні тэхналогій і рэгламентаў бяспекі як пры будаўніцтве АЭС, так і ўвядзеннi яе эксплуатацыі.

Святары даведаліся аб атамных тэхналогіях, сістэмах бяспекі, рэалізаваных у праекце Беларускай АЭС, падрыхтоўцы персаналу і многім іншым.

"Дзякуй вялікі за сённяшні дзень! Мы ў поўным захапленні!", - падзяліўся ўражаннямі адзін з удзельнікаў візіту, ключар протаіерэй Дзмітрый Харошка.

"Словы шчырай падзякі за найвышэйшую гасціннасць падчас наведвання Беларускай АЭС!"- адзначыў па выніках візіту Уладзімір Дражын.

Апошняя змена 24.06.2026

Галерэя малюнкаў