Навучэнцы Тэхнапарка наведалі лабараторыю псіхафізілагічнага забеспячэння, вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС, а таксама пабывалі ў машыннай зале, дзе ўбачылі самую вялікую турбіну ў Беларусі.
На традыцыйнай сустрэчы з генеральным дырэктарам БелАЭС Сяргеем Бабовічам абмяркоўваліся задачы, якія стаяць перад атамнай галіной Беларусі і спосабы іх рэалізацыі. Школьнікі змаглі даведацца пра запатрабаваныя спецыяльнасці ў сферы атамнай энергетыкі, а таксама пра перспектывы развіцця маладога спецыяліста на Беларускай АЭС.