Надрукаваць гэтую старонку
14.07.2025

Пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на Беларускай АЭС разгледжаны на нарадзе з удзелам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Крыніца:

Нарада прайшла 11 ліпеня 2025 года ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС з удзелам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніса Мароза, дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Аляксея Дзербіна, генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргея Бабовіча, кіраўніцтва станцыі і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў прадпрыемства, якія ажыццяўляюць работу з моладдзю.

У ходзе нарады былі абмеркаваны пытанні ролі моладзі ў інтэграванай сістэме кіравання прадпрыемства, кадравае суправаджэнне работы маладых спецыялістаў, стварэнне ўмоў для паспяховай сацыялізацыі, прафесійнага росту і самарэалізацыі моладзі, якая працуе на Беларускай АЭС. Таксама, Міністру была прадстаўлена канцэпцыя рэканструкцыі інфармацыйнага цэнтра АЭС у горадзе Астраўцы.

"Надзейная і бяспечная работа станцыі магчымая толькі пры наяўнасці высокакваліфікаванага персаналу. Важна стварыць такія ўмовы, пры якіх лепшыя маладыя спецыялісты – энергетыкі замацоўваліся на прадпрыемстве і забяспечвалі надзейную работу АЭС. Пры гэтым інфармацыя па пытаннях кадравай палітыкі павінна быць транспарэнтная і зразумелая" - адзначыў па выніках нарады Дзяніс Мароз.

Апошняя змена 14.07.2025

Галерэя малюнкаў