Надрукаваць гэтую старонку
05.05.2025

Міжнародны турнір па хакеі ў гонар 80-годдзя Перамогі прайшоў на лядовай пляцоўцы Астраўца

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У аматарскім турніры ўдзельнічалі каманды МЗКЦ, Белаз, Беларусбанк і зборная Тэхакадэміі Расатама.

Перад выхадам на лёд каманды-удзельніцы спаборніцтваў на чале з генеральным дырэктарам Беларускай АЭС Сяргеем Бабовічам ушанавалі памяць загінуўшых падчас ВАВ і ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы.

Адкрываючы лядовы паядынак, Сяргей Алегавіч акцэнтаваў увагу на значнасці і важнасці падобных спартыўных мерапрыемстваў, якія аб'ядноўваюць пакаленні і ўмацоўваюць сувязь паміж гераічным мінулым і дынамічнай сучаснасцю.

Першая гульня адбылася паміж камандамі Беларускай АЭС і МЗКЦ. Трыумфальная перамога беларускіх атамшчыкам у пачатку турніру задала высокую планку і падарыла балельшчыкам зарад энергіі і пазітыву.

Другая гульня завяршылася перамогай зборнай Тэхакадэміі над камандай Беларусбанка.

У захапляльным фінале зборная тэхнічнай акадэміі Расатама адсунула Беларускую АЭС на другое месца.

Апошняя змена 05.05.2025

Галерэя малюнкаў