Большая частка лютаўскай змены тэхнапаркаўцаў - пачаткоўцы. Некаторыя навучэнцы ўпершыню ўбачылі работу атамнай электрастанцыі "знутры".
Экскурсія маладых людзей на станцыю па традыцыі пачалася з тэарэтычнай часткі ў дэманстрацыйным корпусе і вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС. Больш дынамічная і насычаная частка праграмы чакала дзяцей на пляцоўцы: наведванне КРУЭ 330 кВ, брызгальных басейнаў, машыннай залы энергаблока №2, сустрэча з намеснікам генеральнага дырэктара па якасці Аляксандрам Ерыным.
Гэтым разам у экскурсійнай праграме прынялі ўдзел спецыялісты аддзела кадраў. Фарміраванне кадравага рэзерву было і застаецца найбольш важнай задачай для прадпрыемства. З мэтай матывацыі і прыцягнення ўвагі старшакласнікаў да прафесіі "атамшчыка" кадравая служба БелАЭС правяла прафарыентацыйную сустрэчу.