Надрукаваць гэтую старонку
05.12.2024

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан наведаў Беларускую АЭС з рабочым візітам

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сустрэча Пасла Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь Цімура Жаксылыкава з кіраўніцтвам атамнай электрастанцыі адбылася 3 снежня 2024 года.

На вытворчай пляцоўцы Беларускай АЭС Пасла ў суправаджэнні памочніка і сакратара сустракалі дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Аляксей Дзербін, генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, першы кіраўнік АЭС Міхаіл Філімонаў, намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Ерын, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Барыс Парамонаў.

У рамках візіту адбылася рабочая нарада з абмеркаваннем пытанняў у галіне атамнай энергетыкі і бяспечнай эксплуатацыі атамных аб'ектаў.

Завяршылася сустрэча наведваннем вучэбна-трэніровачнага цэнтра і агляднай экскурсіяй па атамнай электрастанцыі.

Па добрай традыцыі Цімур Жаксылыкаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей, дзе пажадаў беларускім атамшчыкам поспехаў, працвітання і безаварыйнай работы!

Апошняя змена 05.12.2024

Галерэя малюнкаў