Надрукаваць гэтую старонку
24.10.2024

Разам у будучыню

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках узаемадзеяння Беларускай АЭС з сярэдняй школай №3 горада Астраўца прайшла выязная сустрэча з навучэнцамі 9-11 класаў пад лозунгам "Разам у будучыню". Беларускую АЭС прадставілі, намеснік генеральнага дырэктара па якасці, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Астравецкага раённага Савета Аляксандр Ерын, намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС Алег Жонаў, начальнік аддзела кадраў Вольга Суслава, намеснік начальніка аддзела кадраў - кіраўнік групы па кіраванні персаналам Таццяна Вараб'ёва.

Работнікі прадпрыемства распавялі навучэнцам аб выключнай ролі ў рэалізацыі праекта Беларускай АЭС Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Навучэнцы даведаліся шмат новага аб энергасістэме Рэспублікі Беларусь і яе ролі ў эканоміцы краіны, аб выбары прафесіі, аб працаўладкаванні і рабоце на Беларускай АЭС і ў энергасістэме ў цэлым.

Работнікі атамнай электрастанцыі адказалі на ўсе пытанні навучэнцаў і выкладчыкаў школы і перадалі навучэнцам інфармацыйныя лісты пад загалоўкам: "Хочаш працаваць на Беларускай АЭС – паступай правільна", у якой прыведзена ўся неабходная інфармацыя аб навучальных установах, дзе можна атрымаць спецыяльнасць, запатрабаваную ў атамнай энергетыцы.

Кіраўнікамі Беларускай АЭС і СШ №3 адзначана, што такія сустрэчы вельмі важныя для падрастаючага пакалення.  Дасягнута дамоўленасць, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на пастаяннай аснове. Па заканчэнні сустрэчы навучэнцы і выкладчыкі СШ № 3 падзякавалі прадстаўнікам Беларускай АЭС за грунтоўную гутарку і праводзілі гасцей "бурнымі" апладысментамі.

Апошняя змена 24.10.2024

Галерэя малюнкаў