Надрукаваць гэтую старонку
02.10.2024

Генеральны дырэктар МАГАТЭ наведаў Беларускую АЭС

Крыніца:

Прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі на чале з генеральным дырэктарам Рафаэлем Марыяна Гросі наведалі шэраг ключавых аб'ектаў станцыі, уключаючы цэнтральны пульт кіравання і турбіннае аддзяленне першага энергаблока, азнаёміліся з работай вучэбна-трэніровачнага цэнтра станцыі.

Падчас візіту адбылася рабочая сустрэча з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам.

Аперацыйныя работы, якія праходзяць на БелАЭС, цалкам адпавядаюць міжнародным нормам і стандартам. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар МАГАТЭ, дзелячыся з журналістамі ўражаннямі ад наведвання станцыі.

"Я наведаў гэту вельмі важную атамную станцыю ўпершыню. Мой візіт пачаўся з вельмі цёплай, добрай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка. Мы абмяняліся думкамі па пытаннях сітуацыі ў ядзернай энергетыцы ў свеце ў цэлым, па пытаннях бяспекі ў гэтай сферы, сітуацыі ў суседніх краінах. Прэзідэнт запэўніў мяне, што Беларусь мае намер прадоўжыць цеснае супрацоўніцтва з МАГАТЭ, асабліва па пытаннях забеспячэння бяспекі БелАЭС і іншых станцый, якія могуць быць пабудаваны ў будучыні. У рамках візіту на станцыю я змог азнаёміцца з працоўным працэсам і пераканацца ў тым, што аперацыйныя работы, якія праходзяць на станцыі, цалкам адпавядаюць міжнародным нормам і стандартам", — сказаў Рафаэль Гросі.

У завяршальнай частцы візіту кіраўнік МАГАТЭ пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей прадпрыемства.

"Я хацеў бы падзякаваць персаналу і кіраўніцтву Астравецкай АЭС за іх прафесіяналізм і выдатную працу, забеспячэнне Беларусі бяспечнай, чыстай ядзернай энергіяй, а таксама за тое, што ўсё гэта здзяйсняецца ў поўнай адпаведнасці са стандартамі па ядзернай энергетыцы.

Вы можаце разлічваць на МАГАТЭ ў частцы працягу і пашырэння нашага двухбаковага супрацоўніцтва " - гаворыцца ў запісе.

Апошняя змена 02.10.2024

Галерэя малюнкаў