Надрукаваць гэтую старонку
27.09.2024

Практычныя трэніроўкі па эвакуацыі прайшлі на Беларускай АЭС

Крыніца:

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па правядзенні рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" 26 верасня 2024 на БелАЭС праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары на аб'ектах: "Вучэбна-трэніровачны цэнтр", "Дэманстрацыйны корпус", "Адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус" і "Майстэрні свабоднага доступу" з прыцягненнем работнікаў Астравецкага РАНС.

Пачаткам эвакуацыі на кожным аб'екце паслужыў сігнал аб спрацоўванні сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. У ходзе правядзення эвакуацыі была задзейнічана сістэма супрацьдымнай абароны, сістэма абвесткі і ўпраўлення эвакуацыяй пры пажары.

Дадаткова адпрацаваны дзеянні членаў пажарнай дружыны пры ўзнікненні пажару, удакладнены месцы размяшчэння першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама іх наяўнасць і спраўны стан.

Эвакуяваныя работнікі з будынкаў са сваёй задачай справіліся ў рамках адведзенага нарматыўнага часу.

Усяго ў перыяд правядзення эвакуацыі з будынкаў былi эвакуяваны 653 чалавекі.

Апошняя змена 27.09.2024

Галерэя малюнкаў