Надрукаваць гэтую старонку
18.09.2024

БелАЭС памятае

Крыніца:

Прадстаўнікі Беларускай АЭС на Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ўшанавалі памяць воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за вызваленне Вены.

17 верасня 2024 г., адразу пасля адкрыцця стэнда Беларускай АЭС у штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене, генеральны дырэктар БелАЭС Сяргей Бабовіч і начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў прадпрыемства Эдуард Свірыд наведалі помнік героям Савецкай Арміі ў цэнтры аўстрыйскай сталіцы і савецкае воінскае пахаванне на цэнтральных могілках Вены, на якім пахаваны больш за 2640 савецкіх салдат, афіцэраў, грамадзянскіх асоб, якія загінулі і памерлі ў пасляваенныя гады. У тым ліку дзясяткі герояў Савецкага Саюза, а таксама танкавы экіпаж у поўным складзе, які загінуў у апошнім баі за вызваленне Вены ў 20 гадзін 13 красавіка 1945 года.

У Дзень народнага адзінства і ў 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад фашызму прадстаўнікі Беларускай АЭС ушанавалі памяць загінуўшых за вызваленне Еўропы ад нацызму воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі да мемарыялаў кветкі.

Апошняя змена 18.09.2024

Галерэя малюнкаў