Надрукаваць гэтую старонку
28.06.2024

Студэнты МДЭI ім. А. Д. Сахарава БДУ пабывалі на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праходжання азнаямленчай практыкі па спецыяльнасці "Ядзерная і радыяцыйная бяспека" першакурснікі наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр і лабараторыю кантролю за радыяцыйным становішчам БелАЭС у г. Астравец.

У дэманстрацыйным корпусе "сахараўцы" азнаёміліся з асаблівасцямі работы станцыі ў цэлым, яе сістэмамі, прынцыпамі функцыянавання, правіламі забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. У вучэбна-трэніровачным цэнтры першакурснікі наведалі класы з лакальнымі трэнажорамі і поўнамаштабны трэнажор блокавага пункта кіравання. Былыя студэнты МДЭI ім. А. Д. Сахарава БДУ і цяперашнія інструктары ВТЦ распавялі пра спецыфіку сваёй працы і падрыхтоўку персаналу.

Сюрпрызам для першакурснікаў стала наведванне лабараторыі кантролю за радыяцыйным становішчам. Начальнік лабараторыі АСКРО цэха радыяцыйнай бяспекі Аляксандр Мікалаевіч Шпакоўскі правёў студэнтаў па памяшканнях лабараторыі і паказаў, як функцыянуе лабараторыя і якое абсталяванне ўжываюць у сваёй працы супрацоўнікі ЦРБ.

Апошняя змена 28.06.2024

Галерэя малюнкаў