Надрукаваць гэтую старонку
24.06.2024

У Беларусі 22 чэрвеня адзначаюць журботную дату – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прайшлі многія дзесяцігоддзі, але памяць аб мільёнах нявінных ахвяр, трагедыі акупацыі і лёсах воінаў-вызваліцеляў, цаной свайго жыцця адстаяўшых мір, мы беражліва захоўваем у сваіх сэрцах. І святы абавязак кожнага беларуса - перадаць гэтую эстафету падрастаючаму пакаленню.

Прадстаўнікі Беларускай АЭС у гэты дзень прынялі ўдзел у акцыі "Свечка памяці", арганізаванай грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", і мітынгу-рэквіеме ля помніка савецкім воінам і партызанам.

Падчас акцыі ўспаміналі тых, хто цаной свайго жыцця абараняў Радзіму, усіх загінуўшых і памерлых.

У памяць аб першым дні вайны прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання!

Апошняя змена 24.06.2024

Галерэя малюнкаў