Надрукаваць гэтую старонку
19.06.2024

Беларуская АЭС пачала работу на міжнароднай выставе індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС" прымае ўдзел у мерапрыемствах міжнароднай выставе індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024", якая адкрылася сёння ў горадзе Мінску.

Наведвальнікі стэнда атамнай электрастанцыі змогуць азнаёміцца з сістэмамі і мерамі па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі АЭС, а таксама спецыялісты Беларускай АЭС навучаць усіх жадаючых самастойнаму пошуку актуальнай інфармацыі аб працы і бяспецы АЭС і актуальных дадзеных па радыяцыйнай абстаноўцы.

У ліку першых гасцей атамнай экспазіцыі дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Ганчароў Валерый.

Выстава працягнецца да 21 чэрвеня 2024.

Апошняя змена 19.06.2024

Галерэя малюнкаў