Надрукаваць гэтую старонку
03.03.2022

Школьнікі Гродзеншчыны працягваюць знаёмства з Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенні экскурсій, які рэалізуецца ва ўстановах адукацыі краіны, школьнікі і настаўнікі Гродзенскай вобласці наведваюць інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС.

2 сакавіка 2022 г. гасцямі інфармацыйнага цэнтра АЭС былі навучэнцы сярэдняй школы №2, горада Смаргоні. А сёння ў цэнтры пабывалі навучэнцы Дзіцвянскай і Тарноўскай сярэдніх школ, Лідскага раёна.

Школьнікам распавялі пра Беларускую АЭС, а таксама надалі час прафарыентацыйнай працы, паінфармаваўшы пра навучальныя ўстановы краіны, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў для атамнай электрастанцыі, умовах і асаблівасцях працы ў атамнай энергетыцы.

Педагогі, суправаджаўшыя школьнікаў, падзякавалі работнікам цэнтра за змястоўную экскурсію і паабяцалі абавязкова вярнуцца ў Інфармацыйны цэнтр АЭС з новымі групамі навучэнцаў.

Апошняя змена 03.03.2022

Галерэя малюнкаў