Надрукаваць гэтую старонку
09.10.2020

Полацкія гімназісты наведалі Інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Вялікая група навучэнцаў старэйшых класаў і выкладчыкаў гімназіі з горада Полацка 9 кастрычніка 2020 года наведала Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС.

Гімназісты даведаліся, як выбіралася пляцоўка для будаўніцтва атамнай электрастанцыі, пазнаёміліся з асаблівасцямі праекта Беларускай АЭС і, рэалізаваных у ім сістэмах бяспекі, атрымалі разгорнутую інфармацыю аб ядзерным паліве і прагледзелі відэафільм аб будаўніцтве Беларускай АЭС з першых дзён і да цяперашняга часу.

З навучэнцамі сустрэліся нядаўнія выпускнікі БНТУ, а цяпер маладыя спецыялісты рэактарнага і турбіннага цэхаў Беларускай АЭС, якія распавялі пра тое, як прайшлі гады вучобы ва ўніверсітэце і як праходзіць іх станаўленне ў прафесіі.

Навучэнцы гімназіі агледзелі таксама экспазіцыю інфармацыйнага цэнтра, выпрабавалі «вела-генератары», а таксама павезлі дадому інфармацыйныя буклеты пра Беларускую АЭС.

Апошняя змена 09.10.2020

Галерэя малюнкаў