Надрукаваць гэтую старонку
29.04.2021

Сям'і работнікаў Беларускай АЭС прынялі ўдзел у спаборніцтвах

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У суботу 24 красавіка 2021 года адбыліся спаборніцтвы сярод сямейных каманд работнікаў Беларускай АЭС «Тата, мама, я - здаровая сям'я». Спартыўнае свята было прысвечана 1 мая і 90-годдзю беларускай энергасістэмы.

За перамогу прыйшлі пазмагацца 10 сямейных каманд. Каманды былі падзеленыя на тры ўзроставыя групы ў адпаведнасці з узростам дзіцяці.

Усе конкурсы былі прадуманы так, каб малодшыя дзеці змаглі выканаць заданне, а старэйшыя не заснулі ад нуды пры выкананні. Задача не з лёгкіх... Але ўсё атрымалася, для першага раза вельмі нават нядрэнна! Усе каманды паказалі сябе годна, падбадзёрваючы не толькі членаў сваёй сям'і, але і падтрымліваючы апладысментамі каманды супернікаў! А судзейская брыгада працавала зладжана, каб выключыць замінкі падчас правядзення спаборніцтваў. Усяго было праведзена 7 конкурсаў: на сілу, цягавітасць, спрыт, шпаркасць і кемлівасць.

Свята прайшло ў атмасферы радасці і спартыўнай барацьбы! У завяршэнні спаборніцтваў былі вызначаны пераможцы і прызёры. Усе ўзнагароды знайшлі сваіх герояў. Прафсаюзны камітэт прадпрыемства паклапаціўся аб тым, каб сем'і як мага больш часу праводзілі разам і з карысцю. Таму, галоўнай узнагародай стала пуцёўка выхаднога дня для ўсёй сям'і ў санаторый «Нарач»! Зразумела, не абышлося спартыўнае свята без цукерак і паветраных шарыкаў!

Але і гэта яшчэ не ўсё....

Сярод сямейных каманд, якія не патрапілі ў разрад пераможцаў, прафсаюзны камітэт разыграў дадатковы прыз - яшчэ адну пуцёўку выхаднога дня! Воляю выпадку, узнагарода дасталася камандзе сям'і Аляксандра Святлова, які заняў 4 месца ў сярэдняй узроставай катэгорыі.

Ніхто не пайшоў са свята без падарункаў!

Апошняя змена 29.04.2021