Надрукаваць гэтую старонку
12.10.2022

Устаноўленая магутнасць атамных станцый у свеце да 2050 года вырасце да 873 гВт

Крыніца: Тэлеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны

Пра гэта распавёў намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ Міхаіл Чудакоў на панэльнай сесіі па атамнай энергетыцы ў рамках Расійскага энергетычнага тыдня – паведамляе телеграм-канал «Мінэнерга Афіцыйны».

У цяперашні час АЭС эксплуатуюцца ў 32 краінах свету. Яшчэ 30 дзяржаў рыхтуюцца да будаўніцтва такіх аб'ектаў.

«Мы назіраем ўзросшую цікавасць да атамнай энергетыкi. Паводле нашага прагнозу, устаноўленая магутнасць АЭС да 2050 года вырасце да 873 гВт, - адзначыў Міхаіл Чудакоў. - На прайшоўшай нядаўна Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ рэкордная колькасць краін заявіла аб неабходнасці развіваць атамную энергетыку. Усяго гэта 50 дзяржаў, у тым ліку 27 – Еўрасаюза».

Па словах намесніка генеральнага дырэктара МАГАТЭ, геапалітычная сітуацыя, энергакрызiс, выкліканы санкцыямі і разбурэннем сістэмы забеспячэння Еўропы вуглевадародамі, прывялі да росту попыту на атамную энергію. У асобных еўрапейскіх краінах плацяжы за спажываемыя газ і электрычнасць для насельніцтва выраслі ў 3 і больш разоў.

Па прагнозах МАГАТЭ, для рэалізацыі глабальных задач сусветнай «зялёнай» павесткi ў наступныя 30 гадоў інвестыцыі ў атамную энергетыку павінны быць у 6 разоў больш, чым за мінулыя 30 гадоў. «Паводле ацэнак, неабходна будзе ўкласці 3 трлн дол. ЗША, і адпаведна, павялічыць у 3-4 разы колькасць запускаемых штогод энергаблокаў АЭС, - дадаў ён. - Гэта сур'ёзная задача, але яна цалкам выканальная, калі будзе на гэта рашучасць і воля лідэраў дзяржаў і падтрымка насельніцтва».

Апошняя змена 12.10.2022