Надрукаваць гэтую старонку
24.05.2021

Кітай плануе штогод запускаць 6 новых энергаблокаў

Крыніца: Навуковы партал "Атамная энергія 2.0"

Кітай мае намер паскорыць развіццё ўласнай атамнай энергетыкі, каб максімальна паменшыць выкіды парніковых газаў да 2030 года і дасягнуць вугляродна-нейтральнага балансу да 2050-га. Гэта пытанне разглядалася на чарговай сесіі заканадаўчага органа краіны.

Пасля аварыі ў Фукусіме атамны сектар Кітая адчувальна пацярпеў з-за працяглых затрымак з атрыманнем дазволаў і будаўніцтвам буйных праектаў.

Да 2035 магутнасць дзеючых атамных станцый Кітая павінна складаць каля 180 ГВт, або 5% ад агульнай магутнасці электраэнергетычнага сектара краіны. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі дзяржаўнай Кітайскай нацыянальнай ядзернай карпарацыі (CNNC).

Для вырашэння пастаўленых задач, запэўніваюць спецыялісты, неабходна штогод запускаць у краіне па меншай меры 6 новых атамных энергаблокаў - толькі так можна вырашыць праблемы кітайскай энергетыкі. Разам з гэтым, паведамляе CNNC, разглядаецца яшчэ і выкарыстанне ядзернай энергіі для ацяплення жылых дамоў.

Апошняя змена 24.05.2021