Надрукаваць гэтую старонку
Сёння, 16:10

Выбіраем лепшае разам: ваш голас вырашае лёс Дзяржаўнага знака якасці!

Крыніца:

Сёння ў кожнага з нас ёсць унікальная магчымасць паўплываць на тое, якія беларускія тавары будуць адзначаны вышэйшым знакам прызнання - Дзяржаўным знакам якасці.

Работа па прысваенні Дзяржаўнага знака якасці ідзе поўным ходам. Эксперты Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, галіновыя органы дзяржкіравання ўжо правяраюць прадукцыю на адпаведнасць строгім крытэрам бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці і тэхналогіі.

Аднак вырашальнае слова ў пытанні "эстэтычнасці" застаецца за спажыўцамі, якія вызначаюць, наколькі тавар сучасны, прывабны і зручны ў паўсядзённым жыцці.

Як стаць удзельнікам галасавання?

  1. Перайдзіце на партал КАЧЕСТВО.БЕЛ (https://vote.gskp.by).
  2. Абярыце раздзел "Дзяржаўны знак якасці".
  3. Прагаласуйце за тавары, якія вы лічыце годнымі высокага статусу.

Галасаванне адкрыта па 26 ліпеня 2026 года.

Падтрымайце любімыя беларускія тавары ўжо сёння!

Якасць пачынаецца з вашага выбару!

Апошняя змена Сёння, 16:10