Надрукаваць гэтую старонку
Сёння, 15:23

Энергаблок №1 Беларускай АЭС выпрацаваў 40 млрд кВт*г электраэнергіі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі пераадолеў гістарычную мяжу, выпрацаваўшы 40 мільярдаў кВт·г экалагічна чыстай электраэнергіі з моманту першага ўключэння ў аб'яднаную энергетычную сістэму Беларусі 3 лістапада 2020 года.

Гэты паказчык эквівалентны забеспячэнню поўнай патрэбнасці ўсіх спажыўцоў Рэспублікі Беларусь у электрычнай энергіі на працягу амаль аднаго года.

Нагадаем, што ў чэрвені 2026 года энергаблок №1 адзначыў 5-годдзе з дня падпісання акта прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю, цалкам пацвердзіўшы за гэты перыяд закладзеныя праектныя характарыстыкі бяспекі.

Выпрацоўка 40 млрд кВт·г першым энергаблокам унесла значны ўклад ва ўмацаванне энергетычнай незалежнасці і эканамічнай стабільнасці краіны дазволіла замясціць звыш 10,5 млрд кубічных метраў імпартаванага прыроднага газу і дазволіла прадухіліць выкід у атмасфернае паветра больш за 14,5 млн тон парніковых газаў (CO₂) і палепшыць экалагічную абстаноўку ў рэгіёне.

Даведачна

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР - 1200 сумарнай устаноўленай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па перадавым расійскім праекце пакалення "III+", які цалкам адпавядае міжнародным стандартам бяспекі. У цяперашні час БелАЭС забяспечвае каля 40% усіх патрэбаў краіны ў электраэнергіі, фарміруючы надзейны падмурак энергетычнай бяспекі краіны.

Апошняя змена Сёння, 15:23