У трэніроўцы прыняў удзел персанал цэха радыяцыйнай бяспекі, начальнік змены станцыі і іншыя адказныя структурныя падраздзяленні.
Паводле легенды супрацьаварыйнай трэніроўкі, у выніку разбурэння кантэйнераў з адпрацаваным палівам на АЭС, якая знаходзіцца ў сумежнай дзяржаве, адбыўся выкід радыёактыўных рэчываў у атмасферу, а метэаралагічныя ўмовы спрыялі іх пераносу на тэрыторыю Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
У ходзе трэніроўкі быў адпрацаваны парадак дзеянняў персаналу СНЛК і праведзена ацэнка часу, выдаткаванага на апавяшчэнне, збор і прывядзенне ў гатоўнасць сіл і сродкаў сеткі назірання і лабараторнага кантролю грамадзянскай абароны.
Персанал БелАЭС прадэманстраваў высокую ступень узаемадзеяння, добрыя практычныя навыкі аператыўнага рэагавання і правядзення тэрміновых ахоўных мер.