Надрукаваць гэтую старонку
19.02.2026

Адзіны дзень інфармавання з удзелам інфармацыйна-прапагандысцкай групы Гродзенскай вобласці прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Адкрыў сход намеснік генеральнага дырэктара Беларускай АЭС па агульных пытаннях Барыс Парамонаў, які адзначыў актуальнасць тэматыкі чарговага Адзінага дня інфармавання і, абапіраючыся на артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў выключную ролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў забеспячэнні неабходных мер па ахове суверэнітэту краіны, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Кіраўнік абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на абарончай моцы беларускай арміі і міралюбівым характары знешняй палітыкі нашай краіны.

З'яўляючыся старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", Ірына Браніславаўна адзначыла намаганні жанчын па прадухіленні войнаў і дасягненню міру, назваўшы гэтыя намаганні жаночай дыпламатыяй. "Жанчына - гэта пасланнік міру", - перакананая Ірына Браніславаўна.

Разам з гэтым, Ірына Сцепаненка ўпэўненая, што жанчына-маці павінна быць і выхавальнікам будучага абаронцы Радзімы.

Былі закрануты і іншыя актуальныя пытанні, якія датычацца асаблівасцяў развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол Беларусі, развіцця ваенна-прамысловага комплексу краіны, выхавання патрыятызму і многім іншым.

Тэму патрыятычнага выхавання працягнула рэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" Святлана Сяргейка.  

Пра найбольш характэрныя спосабы крадзяжу грашовых сродкаў у сетцы Інтэрнэт распавёў старшы оперупаўнаважаны групы процідзеяння кіберзлачыннасці аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама Арнольд Грагоўскі.

Апошняя змена 19.02.2026