12 лютага ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС прайшла сустрэча маладзёжнага актыву прадпрыемства з ветэранамі-афганцамі.
Сем работнікаў Беларускай АЭС прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. З гонарам і годнасцю выканаўшы свой воінскі абавязак, сёння яны працягваюць добрасумленна працаваць на карысць нашай краіны.
Адкрываючы сустрэчу, старшыня прафсаюзнай першаснай арганізацыі прадпрыемства Дзмітрый Аксенiн адзначыў, як важна захаваць факты пра той час і данесці іх да падрастаючага пакалення. Ён падзякаваў ветэранам-афганцам за мужнасць і вернасць ваеннай прысязе.
Са словам у адказ выступіў ветэран-афганец Вацлаў Андрэевіч Казлоўскі, за праяўленую ў Афганістане мужнасць узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ён падзякаваў кіраўніцтву прадпрыемства і прафкама за ўвагу і памяць аб падзеях, у якіх ім давялося прымаць непасрэдны ўдзел.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў была прымеркавана і акцыя "Адслужылі, як трэба, і вярнуліся". У працоўны калектыў у 2025 годзе вярнуліся тры маладыя чалавекі.
Воіны-інтэрнацыяналісты і маладыя спецыялісты, якія прайшлі тэрміновую службу ў воінскіх падраздзяленнях Рэспублікі Беларусь, атрымалі памятныя падарункі. А падчас чаявання за круглым сталом працуючая моладзь прадпрыемства мела магчымасць даведацца пра вайну ў Афганістане. Размаўляючы з моладдзю, ветэраны падзяліліся сваімі ўспамінамі пра падзеі, якія адбываліся ў тыя гады ў Афганістане.
Напярэдадні Дня памяці ў Астраўцы прайшоў мітынг ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Работнікі Беларускай АЭС, якія прымалі ўдзел у вайне ў Афганістане, і прадстаўнікі працоўнага калектыву прадпрыемства аддалі даніну павагі і падзякі вайскоўцам, якія адстойвалі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.