Інавацыйны транспартны сродак пацвердзіў свае тэхнічныя характарыстыкі і атрымаў высокія ацэнкі першых пасажыраў.
Дадзены від транспарту на вуліцах горада энергетыкаў з'явіўся ўпершыню.
"Выдатная машына! У салоне цёпла і прасторна. Кіруецца добра. Надзейныя тармазы. Вельмі зручная кабіна кіроўцы. На маніторы адлюстроўваецца як салон, так і дарожная абстаноўка", – падзяліўся ўражаннямі першы кіроўца першага электробуса Аляксандр Масальскі.
Беларускай АЭС набыты 4 электробусы. Пасля завяршэння тэставых працэдур усе яны неўзабаве выйдуць на лінію і будуць выкарыстоўвацца для дастаўкі работнікаў прадпрыемства да месца працы і назад.