Надрукаваць гэтую старонку
12.02.2026

Спецыялісты Беларускай АЭС падзяліліся вопытам эксплуатацыі са школьнікамі дзіцячага Тэхнапарка

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навучэнцы адразу двух адукацыйных напрамкаў "Энергетыка будучыні" і "Iнжынерная экалогія" Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка 11 лютага 2026 г. наведалі інфармацыйны і вучэбна-трэніровачны цэнтры Беларускай АЭС, а таксама вытворчую пляцоўку атамнай электрастанцыі.

Дзеці наведалі навучальныя класы, дзе азнаёміліся з абсталяваннем і тэхналагічнымі сістэмамі атамнай электрастанцыі. Пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў на поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання школьнікам дазволілі паўдзельнічаць у віртуальных працэсах кіравання энергаблокам.

Прадстаўнік адзінага ў энергасістэме краіны структурнага падраздзялення HR-напрамку, спецыяліст групы па кіраванні персаналам Вольга Куц распавяла хлопцам, як стаць атамшчыкам і што для гэтага трэба зрабіць.

На вытворчай пляцоўцы АЭС навучэнцам Тэхнапарка выдалася ўнікальная магчымасць сустрэцца з намеснікам начальніка цэха па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі Дзянісам Арцёмавым, які падрабязна распавёў будучым атамшчыкам і эколагам аб стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі на атамнай электрастанцыі. Іх бяспечнай перапрацоўцы і захоўванні.

У аб'езд па пляцоўцы АЭС – самага экалагічна чыстага аб'екта энергетыкі – дзеці адправіліся на экалагічна чыстым транспарце – электробусе, навінцы аўтапарка БелАЭС.

Завяршыўся візіт Тэхнапарка ў лабараторыі псіхафізілагічнага забеспячэння. Школьнікі даведаліся пра тое, як праходзіць падрыхтоўка персаналу станцыі з пункту гледжання псіхалагічных асаблівасцяў чалавека. На практыцы дзеці змаглі адпрацаваць працэсы ўзаемадзеяння, камунікацыі і работы ў камандзе.

Супрацоўніцтва Беларускай АЭС з Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам адыгрывае важную ролю ў фарміраванні будучага пакалення спецыялістаў у галіне атамнай энергетыкі. Яно спрыяе развіццю тэхнічнага мыслення, інжынерных навыкаў і цікавасці да навукі ў школьнікаў, а таксама дапамагае прыцягнуць таленавітую моладзь у атамную галіну.

Апошняя змена 12.02.2026