Надрукаваць гэтую старонку
09.02.2026

Бяспека працы - наш прыярытэт

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 9 па 15 лютага 2026 г .на дзяржаўным прадпрыемстве "Беларуская АЭС" праводзіцца тыдзень аховы працы.

На Беларускай АЭС пытанням бяспекі працы надаецца безумоўнае прыярытэтнае значэнне. Падчас правядзення Тыдня аховы працы будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і папярэджанне парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, ажыццяўленне кантролю выканання работнікамі службовых абавязкаў па ахове працы, патрабаванняў лакальных прававых актаў па ахове працы, пажарнай і прамысловай бяспецы, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнне выніковасці работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў структурных падраздзяленнях прадпрыемства.

Апошняя змена 09.02.2026