Група, якая складаецца з навучэнцаў студзеньскай адукацыйнай змены па напрамках "Энергетыка будучыні" і "Iнжынерная экалогія", разам з выкладчыкамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта атрымала ўнікальную магчымасць убачыць работу АЭС знутры і даведацца аб прынцыпах атамнай энергетыкі.
Хлопцы вывучылі работу цэнтральнага і блокавага пультаў кіравання, размеркавальнай прылады Беларускай АЭС – КРУЭ-330 кВ, пырскальных басейнаў энергаблока.