У бягучым годзе, у рамках запланаванай рамонтнай кампаніі на атамнай станцыі, планавы рамонт першага энергаблока пачаўся практычна адразу пасля ўключэння ў сетку па завяршэнні планавага рамонту другога энерогоблока і вываду яго на намінальную магутнасць.
Дадзены падыход забяспечыць эфектыўны графік работ рамонтнага персаналу, правядзенне неабходных тэхналагічных аперацый ва ўстаноўленыя рэгламентам тэрміны.
Адным з ключавых этапаў работ стане перагрузка ядзернага паліва ў актыўнай зоне рэактара – заменяць частку адпрацаваўшых цеплавыдзяляльных зборак. У ходзе планава-папераджальнага рамонту першага энергаблока будзе выканана дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне больш за 10 тыс. адзінак тэхналагічных сістэм і абсталявання – рэактарнага, турбіннага, электратэхнічнага, вентыляцыйнага, прылад аўтаматыкі і вымярэнняў. Акрамя таго, будзе ажыццёўлены эксплуатацыйны кантроль металу і зварных злучэнняў.
Планава-папераджальныя рамонты на кожным энергаблоку Беларускай АЭС праводзяцца раз у год для забеспячэння надзейнай работы і падтрымання асноўных тэхнічных характарыстык тэхналагічных сістэм і абсталявання.
Планавыя рамонты на атамных станцыях – агульнасусветная практыка. Іх працягласць можа адрозніваецца, у залежнасці ад аб'ёмаў і складанасці выконваемых работ.
Першы энергаблок Беларускай АЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года, сумарна ім выпрацавана больш за 37 млрд.кВтг электраэнергіі.