Надрукаваць гэтую старонку
06.01.2026

Віншаванне з праваслаўным Раством генеральнага дырэктара Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны прадпрыемства!

Віншую вас з Каляднай Куццёй і надыходзячым светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Вечар Куццi заўсёды напоўнены чаканнем цуду, верай у дабро і надзеяй на лепшае. Хай у вашых дамах пануюць цяпло, утульнасць і любоў, а Калядная зорка асвятліць шлях да новых здзяйсненняў.

Тым, хто сустрэне свята на працоўным месцы, жадаю паспяховай і бяспечнай змены. Усім работнікам прадпрыемства і нашым паважаным ветэранам выказваю падзяку за працу, адданасць справе і адказнасць.

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і гармоніі! Няхай Каляды прынясуць радасць, натхненне і новыя сілы для дасягнення як вытворчых, так і асабістых мэт.

З Калядамі!

З павагай, генеральны дырэктар Беларускай АЭС

С. А. Бабовіч

Апошняя змена 06.01.2026