Надрукаваць гэтую старонку
13.11.2025

Другі энергаблок Беларускай АЭС 13 лістапада 2025 года выведзены ў планава-папераджальны рамонт

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Такія рамонты штогод праводзяцца на атамных станцыях у адпаведнасці з устаноўленым рэгламентам для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання. У ходзе запланаваных мерапрыемстваў на энергаблоку № 2 будзе ажыццёўлена планавае тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыка і рамонт абсталявання і тэхналагічных сістэм, у тым ліку кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў.

Важнай часткай работ стане замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае - у актыўную зону рэактара будзе загружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.

Планава-папераджальны рамонт будзе выкананы персаналам Беларускай АЭС з прыцягненнем работнікаў беларускіх і расійскіх арганізацый.

Другі энергаблок Беларускай АЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года - сумарна ён выпрацаваў каля 18,5 млрд.кВтг электраэнергіі.

Апошняя змена 13.11.2025