Дэлегацыю ветэранаў працы сустракалі дырэктар філіяла "ЦЭЦ-5" РУП "Мінскэнерга" Уладзімір Уладзіміравіч Кішко, старшыня ветэранскай арганізацыі філіяла ЦЭЦ-5 Рычард Станіслававіч Каляда, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Маргарыта Яўгенаўна Краснагорская.
Галоўнай мэтай паездкі паслужыла вывучэнне дваццацігадовага вопыту работы ветэранскай арганізацыі ЦЭЦ-5 ва ўзаемадзеянні з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй філіяла, а таксама абмеркаванне магчымасці прымянення назапашаных ведаў калег-энергетыкаў.
Усё гэта будзе спрыяць укараненню перадавога вопыту і ведаў на практыцы, а таксама дазволіць пераняць паспяховыя практыкі для нядаўна створанай першаснай ветэранскай арганізацыі Беларускай АЭС.
Дэлегацыя вывучыла структуру і дзейнасць ветэранскай арганізацыі, метады ўзаемадзеяння з ветэранамі, формы падтрымкі, рэалізуемыя ініцыятывы і ўдзел ветэранаў у жыцці прадпрыемства.
"Для нас гэта ўнікальная магчымасць даведацца, як эфектыўна арганізаваць працу з ветэранамі, – адзначыў старшыня ветэранскай арганізацыі Беларускай АЭС Міхаіл Філімонаў. - Ветэранская арганізацыя філіяла "ЦЭЦ-5"мае багатую гісторыю і велізарны досвед, які мы хочам пераняць і адаптаваць да нашых умоў".
Вынікам абмену вопытам стане распрацоўка і ўкараненне новых праграм і ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця ветэранаў нашага прадпрыемства.
Таксама, ветэраны БелАЭС азнаёміліся з горадам энергетыкаў ЦЭЦ-5 пасёлкам Дружны і наведалі музейны комплекс "Дукорскі маёнтак".