На пленуме была абмеркаваная справаздача аб працы Астравецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" у 2024 годзе і перспектывах развіцця арганізацыі на 2025 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, Мікіта Валянцінавіч Алянцэвіч; першы сакратар гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ", Андрэй Генадзевіч Есін; загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Сяргей Мікалаевіч Собалеў; старэйшы памочнік пракурора, Анастасія Тадэвушаўна Юркойць.
Вольга Віктараўна Максімава, першы сакратар Астравецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" падрабязна распавяла аб акцыях і мерапрыемствах, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, задачах валанцёрскага руху, іншых конкурсах і праектах. У дакладзе была адзначана плённая работа пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Беларускай АЭС і пярвічкі БРСМ Астравецкага РАНС.
У якасці садакладчыка на пленуме выступіў Ягор Ігаравіч Бурачонак, інжынер цэха радыяцыйнай бяспекі, сакратар першаснай арганізацыі "БРСМ" дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС", які акцэнтаваў сваю ўвагу на колькасці першаснай арганізацыі і мерапрыемствах. Адзначыў зладжаную работу, праведзеную ўсімі членамі пяршоўкі і падзякаваў за аказанне дапамогі пры рэалізацыі розных ідэй і праектаў кіраўніцтву раённай арганізацыі.
У завяршэнні мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы супрацоўнікі члены першаснай арганізацыі БРСМ Беларускай АЭС, атрымалі маладзёжныя білеты новага ўзору, а наша першасная арганізацыя была адзначана Дыпломам Астравецкага раённага камітэта ГА "БРСМ", як лепшая першасная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".