Надрукаваць гэтую старонку
21.03.2025

Работнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Ля помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы прайшоў мітынг-рэквіем, прымеркаваны Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Разам з прадстаўнікамі органаў улады і грамадскасцю горада ў мітынгу прынялі ўдзел работнікі атамнай электрастанцыі.

Жыхары Астраўца штогод збіраюцца ля Вечнага агню, каб ушанаваць памяць памерлых у Хатыні і ў іншых населеных пунктах Беларусі, якія падзялілі лёс вёскі, назва якой упісана ў гісторыю як сімвал зверстваў фашыстаў і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Хатынь – гэта боль і смутак беларускага народа. Сёння, у той час, калі неафашызм зноў спрабуе адрадзіцца на прасторах "адукаванай" Еўропы, наш святы абавязак – захаваць памяць аб тых жудасных падзеях, каб яны больш ніколі не паўтарыліся.

Напрыканцы мітынгу ўдзячныя за мірнае неба нашчадкі пераможцаў усклалі да помніка савецкім воінам і партызанам кветкі.

Апошняя змена 21.03.2025