Надрукаваць гэтую старонку
20.03.2025

Тэлемост злучыў сёння Беларускую і Ленінградскую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З пачаткам залівання "першага бетону" ў падмурак "ядзернага вострава" энергаблока №4 Ленінградскай АЭС павіншавалі расійскіх партнёраў работнікі Беларускай АЭС і прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь АТ "Атамбудэкспарт".

Віншаванне адбылося ў прамым эфіры тэлемоста, арганізаванага паміж Беларускай АЭС і будаўнічай пляцоўкай энергаблока №4 Ленінградскай АЭС 20 сакавіка 2025 года падчас мітынгу, прысвечанага пачатку ключавой падзеі.

Першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер Беларускай атамнай электрастанцыі Анатоль Міхайлавіч Бондар у сваім прывітальным слове адзначыў цеснае ўзаемадзеянне паміж Ленінградскай і Беларускай АЭС.

"Мы падзяляем вашу радасць у сувязі з пачаткам будаўніцтва чацвёртага энергаблока. Гэта значыць, што "палку" энергаблокаў праекта "АЭС 2006" прыбывае" - адзначыў у сваім прывітанні Анатоль Міхайлавіч.

Галоўны інжынер атамнай электрастанцыі, таксама, выказаў падзяку за важкі ўклад у збудаванне Беларускай АЭС спецыялістам Ленінградскай АЭС, АТ "Канцэрн Расэнергаатам" і дзяржкарпарацыі "Расатам" у цэлым.

"У добры шлях!" - даў наказ партнёрам напрыканцы свайго выступу А.М. Бондар.

Апошняя змена 20.03.2025