Надрукаваць гэтую старонку
04.03.2025

Чытайце ў першым нумары часопіса "Энергетычная стратэгія"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сярод галоўных тэм блока навін - вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, работа Беларускай энергасістэмы пасля выхаду краін Балтыі з БРЭЛЛ, удзел арганізацый Мінэнерга ў выставе дасягненняў суверэннай рэспублікі "Мая Беларусь" ("Навіны"). Адной з яркіх падзей выставы стаў форум "Атамная энергетыка: новыя магчымасці для інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі". Яго вынікі падведзены ў рубрыцы "Выставы, семінары, канферэнцыі".

Тэму мірнага атама працягваюць артыкулы, прысвечаныя вібраманіторынгу турбагенератараў і эфектыўнаму кіраванню рэсурсам БелАЭС ("Ядзерная энергетыка"), пытанням пакавання нізкаактыўных РАТ станцыі ("Навука – энергетыцы"), а таксама агляд тэхналогій).

Указам Кіраўніка дзяржавы 2025–2029 гады абвешчаныя пяцігодкай якасці. Тэма якасці ўзнімаецца ў шэрагу інфармацыйных матэрыялаў ("Дзяржава і грамадства"), а таксама ў артыкуле аб традыцыях і стандартах кіравання якасцю ("Электраэнергетыка").

Спецыялістаў зацікавіць вопыт выкарыстання сучасных праграмных прадуктаў у такіх сферах, як мікракантроль металу энергаабсталявання ("Электраэнергетыка"), улік тэхнічнай дакументацыі аператыўна-дыспетчарскіх служб ("Інфармацыйныя тэхналогіі"), прафнавучанне дарослых з выкарыстаннем метаду IT-фасілітацыі ("Падрыхтоўка кадраў").

Арганізацыям, абавязаным весці вытворчы ўлік выкідаў парніковых газаў, будзе карысны артыкул аб навацыях у гэтай галіне ("Экалогія энергетыкі"), шырокаму колу спажыўцоў - матэрыял аб парушэннях эксплуатацыі сістэм унутранага газазабеспячэння ў жылых дамах ("Дзяржаўны энергагазнагляд")

У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа над гітлераўскай Германiяй часопіс пачынае новы праект "Беларусь памятае". Адкрывае серыю публікацый матэрыял аб ветэранах і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія працавалі ў галіновых арганізацыях Брэсцкай вобласці.

Завяршае нумар агляд навін заканадаўства за студзень - люты ("Стандартызацыя і права").

Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут

Апошняя змена 04.03.2025