Надрукаваць гэтую старонку
26.02.2025

Беларуская АЭС выпрацавала 40 млрд. кВтг электраэнергіі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З моманту ўключэння першага энергаблока ў аб'яднаную энергасістэму Беларуская АЭС выпрацавала больш за 40 млрд.кВтг электраэнергіі.

Гэта дазволіла замясціць больш за 10 млрд. куб м. прыроднага газу, значна знізіць валютную нагрузку на эканоміку, а таксама скараціць выкіды парніковых газаў у атмасферу больш чым на 14 млн.тон.

Станцыя забяспечвае каля 40% патрэб краіны ў электраэнергіі і ўносіць значны ўклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

За 2024 год БелАЭС выпрацавана 15,7 млрд.кВтг электраэнергіі, гэта на траціну больш, чым за 2023 год.

Апошняя змена 26.02.2025