Надрукаваць гэтую старонку
13.12.2024

На Беларускай АЭС адбылася сустрэча калектыву з прадстаўніком Астравецкага раённага аддзела Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Ужо даўно стала аксіёмай, што прававая пісьменнасць з'яўляецца залогам спакойнага і ўпэўненага існавання ў сучасным грамадстве паколькі яна дае грамадзянам адэкватныя веды аб іх правах.

На прадпрыемстве сталі традыцыйнымі сустрэчы з экспертамі ў сферы выканання заканадаўства.

У дэманстрацыйным корпусе вучэбна-трэніровачнага цэнтра сабраліся работнікі прадпрыемства для сустрэчы з прадстаўніком Астравецкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У ходзе сустрэчы на яркіх прыкладах даступна і зразумела прайшла гутарка аб такіх сур'ёзных пытаннях як выкананне патрабаванняў нормаў заканадаўства, папярэджанне правапарушэнняў (злачынстваў) супраць дзяржавы і парадку, адказнасць грамадзян за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і супрацьдзеянне карупцыі.

Апошняя змена 13.12.2024