Надрукаваць гэтую старонку
03.12.2024

Першы энергаблок Беларускай АЭС 03 снежня выведзены ў 3-ці планава-папераджальны рамонт

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У адпаведнасці з міжнароднай практыкай на кожным энергаблоку АЭС штогод праводзяцца планава-папераджальныя рамонты для ажыццяўлення перагрузкі ядзернага паліва ў рэактарнай устаноўцы і падтрымання бяспекі і надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм на самым высокім узроўні. У перыяд спынення энергаблока №1 высокакваліфікаваныя спецыялісты выканаюць планавае тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыку, дэфектацыю і рамонт абсталявання і тэхналагічных сістэм, у тым ліку кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў. Дадзеныя мерапрыемствы будуць ажыццёўлены ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі.

Важнай часткай маючых адбыцца работ стане замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае - у актыўную зону рэактара будзе загружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.

Планава-папераджальны рамонт будзе ажыццёўлены сіламі рамонтнага персаналу Беларускай АЭС з прыцягненнем персаналу беларускіх і расійскіх падрадных арганізацый.

Першы энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года – сумарна ён выпрацаваў 27,5 млрд.кВтг электраэнергіі.

Апошняя змена 03.12.2024